Off topic: Просьба к коллегам-белорусам Iniziatore argomento: Galina Mitrohovitch
|
Паважаныя калегі!
Мне засвяціла магчымасць прапанаваць аднаму партугальскаму выдавецтву (няхай сабе і невялічкаму) творы для пераклада. Мне б вельмі хацелася перакласці беларускіх аўтараў, тым больш што ў Партугаліі беларуская літаратура невядомая. Быў выданы толькі ... See more Паважаныя калегі!
Мне засвяціла магчымасць прапанаваць аднаму партугальскаму выдавецтву (няхай сабе і невялічкаму) творы для пераклада. Мне б вельмі хацелася перакласці беларускіх аўтараў, тым больш што ў Партугаліі беларуская літаратура невядомая. Быў выданы толькі "Сотнікаў" В.Быкава дзесьці ў 1975 годзе, ды і то не ведаю, з якой мовы перакладаўся.
Патрабаванні такія:
- Апавяданні аднаго і таго ж аўтара, адно ці некалькі (усяго ад 60000 да 100000 знакаў)
- Аўтар памёр больш чым за 70 год таму назад
- Ну і каб цікавыя былі
Можа, у каго з вас ёсць такое любімае апавяданне.
Прашу дапамагчы зрабіць падборку.
Дзякую! ▲ Collapse | | | Yuri Smirnov Local time: 02:35 Da Inglese a Bielorusso + ...
Па-першае, дзякуй за беларускую. З Масквы такое пачуць дзіўнавата трохі. Што да падборкі, канкрэтных прапановаў (пакуль што) няма. Будзем думаць... | | | Vitali Stanisheuski Bielorussia Local time: 02:35 Membro (2005) Da Inglese a Russo + ... SITE LOCALIZER
Galina Mitrohovitch wrote:
Паважаныя калегі!
Мне засвяціла магчымасць прапанаваць аднаму партугальскаму выдавецтву (няхай сабе і невялічкаму) творы для пераклада. Мне б вельмі хацелася перакласці беларускіх аўтараў, тым больш што ў Партугаліі беларуская літаратура невядомая. Быў выданы толькі "Сотнікаў" В.Быкава дзесьці ў 1975 годзе, ды і то не ведаю, з якой мовы перакладаўся.
Патрабаванні такія:
- Апавяданні аднаго і таго ж аўтара, адно ці некалькі (усяго ад 60000 да 100000 знакаў)
- Аўтар памёр больш чым за 70 год таму назад
- Ну і каб цікавыя былі
Можа, у каго з вас ёсць такое любімае апавяданне.
Прашу дапамагчы зрабіць падборку.
Дзякую!
Каб "Аўтар памёр больш чым за 70 год таму назад" - з такога кола не магу ўзгадаць. Узгадваюцца або паэты, або тыя, каго сам не чытаў, або тыя хто памёр пазней. Вось узяць, напрыклад, Францішка Аляхновіча, твор "У капцюрох ГПУ" - загінуў у 1943. Узгадваюцца даўнейшыя, хрэстаматыйныя творы, але іх аўтары жылі шмат гадоў, дажылі больш як да 1940 г.
Вось на слыху былі Ядвігін Ш., Вацлаў Ластоўскі, але іх прозы, на жаль, сам пакуль не чытаў. (У Ластоўскага чытаў толькі "Што трэба ведаць кожнаму беларусу?", але ж тое не проза.)
Цішка Гартны (ён жа Зміцер Жылуновіч) таксама, помню, што пачынаў калісь чытаць, але так і не дачытаў...
[Edited at 2010-04-04 13:15 GMT] | | | Yuri Smirnov Local time: 02:35 Da Inglese a Bielorusso + ...
Vitali Stanisheuski wrote:
Вось на слыху былі Ядвігін Ш., Вацлаў Ластоўскі, але іх прозы, на жаль, сам пакуль не чытаў.
Таксама падумаў пра Ядвігіна Ш. Праўда навязваць бы ня ўзяўся. | |
|
|
Пытанне застаецца адкрытым | Apr 5, 2010 |
Як кажуць партугальцы "não é desta vez", г.зн. "яшчэ не гэтым разам"...
Бо тым часам таварыш з выдавецтва сказаў мне перакладаць рускага аўтара, а на мой закід наконт беларускіх апавяданняў зусім ніяк не адрэагаваў, хаця раней сам казаў, што перакладчык можа зрабіць сваю прапанов... See more Як кажуць партугальцы "não é desta vez", г.зн. "яшчэ не гэтым разам"...
Бо тым часам таварыш з выдавецтва сказаў мне перакладаць рускага аўтара, а на мой закід наконт беларускіх апавяданняў зусім ніяк не адрэагаваў, хаця раней сам казаў, што перакладчык можа зрабіць сваю прапанову і што нацыянальнасць аўтара яго не хвалюе.
Але я спадзяюся, што такая магчымасць усё-такі можа ўзнікнуць калі-небудзь, пазней. Я таксама магла б паслаць адно апавяданне "на пробу", для азнаямлення (ясна, што яно павінна быць вельмі цікавым), такі ход можа спрацаваць.
Так што астаўляю пытанне адкрытым. Калі хто што ўспомніць, ці што-небудзь цікавае пападзецца ў будучым, буду ўдзячная за інфармацыю.
Што да Ядвігіна Ш., перачытаю больш уважліва летам. Я пачала калісьці, але тады адразу не захапіла і справа не пайшла. Загляну ў Цішку Гартнага і Ластоўскага.
Пакуль што дзякуй вам, Юрый і Віталій, за водгукі. ▲ Collapse | | | To report site rules violations or get help, contact a site moderator: You can also contact site staff by submitting a support request » Просьба к коллегам-белорусам TM-Town | Manage your TMs and Terms ... and boost your translation business
Are you ready for something fresh in the industry? TM-Town is a unique new site for you -- the freelance translator -- to store, manage and share translation memories (TMs) and glossaries...and potentially meet new clients on the basis of your prior work.
More info » |
| Trados Business Manager Lite | Create customer quotes and invoices from within Trados Studio
Trados Business Manager Lite helps to simplify and speed up some of the daily tasks, such as invoicing and reporting, associated with running your freelance translation business.
More info » |
|
| | | | X Sign in to your ProZ.com account... | | | | | |